Мне сказалі: “Гэта Валодзя Караткевіч”

№ 48 (968) 27.11.2010 - 03.12.2010 г

Напачатку была Орша…

/i/content/pi/cult/298/5000/6-8.jpg

Оршы Уладзімір Караткевіч пры свячаў свае вершы і прозу, сюды вяртаўся з многіх дарог, адсюль выпраў ляўся з новым натхненнем "на срэб ны гасцінец нябёс". Штрыхі да незабыўных дзіцячых і юнацкіх гадоў будучага пісьменніка зрабіў вядомы журналіст і пісьменнік Навум Цыпіс, які ў час вандроўкі ў Нью-Ёрк нечака на сустрэўся там з... аднакласнікам Караткевіча - Леанідам Крыгманам. Эксклюзіўнае інтэрв'ю з шэрагам невядомых фактаў біяграфіі літаратара было надрукавана ў "Культуры". Вось некалькі фрагментаў таго расповеду.

- ...У 1945-м, калі я прыйшоў у Аршанскую школу № 1, мне было 13 гадоў, яму - 14,- згадваў Леанід Крыгман.- Мы абодва былі худыя і заўсёды галодныя. Памятаю першую сустрэчу. Спачатку я пабачыў вялікую фуражку, насунутую проста на вочы. Калі ён яе прыпадняў, на мяне зірнулі два розныя вокі: адно - шэрае, другое - карычневае. Мне сказалі: "Гэта Валодзя Караткевіч", і прамоўлена гэта было з вялікай павагай. Не дзіва! Ужо тады ён рэзка вылучаўся сярод нас адукаванасцю, хуткім і дакладным розумам, адметным пачуццём гумару і самай што ні ёсць фенаменальнай па-мяццю. Мог прачытаць старонку ў кнізе і запомніць яе назаўсёды.

Са школьных прадметаў больш з/i/content/pi/cult/298/5000/6-2.jpgа ўсё любіў гісторыю і літаратуру. Выкладчыца апошняй, Кацярына Іванаўна Грыневіч, сапраўдная настаўніца, - ёй тады было пад трыццаць, - разам з намі выпускала школьны літаратур ны альманах, зразумела, рукапісны і ў ад ным экзэмпляры. Там Валодзя і "друка ваў" свае вершы. Яны ўжо тады былі тако га ўзроўню, што, прачытаўшы іх, многія перасталі пісаць: зразумелі, што гэта справа сур'ёзная і не для ўсіх.

Кацярына Іванаўна вяла ў нас і дра матычны гурток. Памятаю, мы паставілі "Рэвізора" - поспех! Валодзя выконваў ролю Добчынскага, маленькую, але "выціскаў" з Гогаля ўсё, што можна. Ужо ў той час ён спрабаваў пісаць п'есы, дарэчы, магу засведчыць: у 8-м класе ён напісаў першы варыянт п'есы "Млын на Сініх Вірах". Кацярына Іванаўна хваліла Валодзю, яна бачыла яго прызначэнне. А ён плаціў ёй па-свойму, сапраўднай любоўю, нават, калі хочаце, каханнем... Зрэшты, мы ўсе былі ў яе закаханыя... А з Кацярынай Іванаўнай ён перапісваўся ўсё жыццё...

Як пісаў Караткевіч?

 Леанід Крыгман: "У асноўным - з ходу, і тут жа правіў сябе так, што старонка чарнела. Але здаралася, што і без адзінай праўкі, - як каменьчык выкаціць. Праўда, здаралася гэта нячаста..."