Князі ў Нацыянальнай

№ 48 (968) 27.11.2010 - 03.12.2010 г

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая прэзентацыя выдання “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII — XIX стагоддзяў”, якое выйшла ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі.

/i/content/pi/cult/298/4996/3-4.jpgГэта першая кніга ў серыі "Энцыклапедыя рарытэтаў" і яна паўтарае старадаўні альбом Радзівілаў, які ўключае 165 факсімільных чорна-белых партрэтных гравюр і малюнкаў з гістарычнымі каментарыямі, што дазваляюць азнаёміцца з біяграфіямі сямнаццаці пакаленняў прадстаўнікоў слыннай фаміліі. (Пра фаліянт "К" пісала ў № 36 за 2010 г.)

 У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, намеснік міністра культуры Тадэуш Стружэцкі, нашчадкі старадаўняга роду - Мацей і Мікалай Канстанцін ІІ Радзівілы, прадстаўнікі дыпламатычных місій Літвы і Польшчы.

Як зазначыла ў сваім выступленні Лілія Ананіч, альбом - гэта важкі ўнёсак беларусаў у сусветную кнігавыдавецкую справу, у сусветную культуру, яшчэ адно яскравае сведчанне таго, што ў нашай краіне шануюць сваю гістарычную спадчыну.

Са сваім словам да прысутных звярнуўся і адзін з прадстаўнікоў сям'і Радзівілаў - князь Мацей.

 - Хачу адзначыць, - сказаў ён, - што ў Беларусі цяпер вельмі паважліва пачалі ставіцца да ўсяго, што звязана з гісторыяй нашага роду. Памятаю, у першы мой прыезд у Нясвіж, у 1988 годзе, нейкая жанчына літаральна мятлой выганяла мяне з фамільнага замка. Цяпер мы ў Беларусі - жаданыя госці.

Вялікую радасць у князя выклікае і тое, што шмат айчынных дасле

/i/content/pi/cult/298/4996/3-5.jpg

дчыкаў вывучаюць гісторыю яго роду, якая непарыўна звязана з гісторыяй ВКЛ. Да таго ж, за апошнія два гады князь Мацей настолькі часта бываў у Нясвіжы, што, па праўдзе кажучы, пачаў лічыць сябе тутэйшым жыхаром.

Ён паведаміў прысутным, што збіраецца ў бліжэйшым буд

учым прывезці ў Беларусь новыя ўнікальныя рэчы, якія распавядаюць аб прадстаўніках яго фаміліі. З гэтых прадметаў будзе складзена экспазіцыя, што адкрыецца ў сценах Нясвіжскага замка.

Фота Юрыя ІВАНОВА

 На здымках: Мацей і Мікалай Канстанцін ІІ Радзівілы і ўкладальнік альбома Вольга Бажэнава;

унікальны фаліянт.

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"