Art-крок і міні-book

№ 48 (968) 27.11.2010 - 03.12.2010 г

Рэспубліканская выстаўка “Аrt-крок” у рамках акцыі “Зямля пад белымі крыламі” аб’яднала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі творцаў са сталіцы, Віцебскай і Гродзенскай абласцей.

/i/content/pi/cult/298/4993/2-1.jpg

Як паведаміў загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці НББ Фёдар Ястраб, на выстаўцы можна пабачыць як прадстаўнікоў рэалістычнай плыні, так і моладзь, што актыўна эксперыментуе. Жывапіс, графіку, фота паказалі найбольш актыўныя творцы, якія працуюць сёння ў Беларусі.

"Выстаўку мы пазіцыянуем як адкрытую, у ёй - каля сотні работ, створаных за апошні год", - адзначае Фёдар Ястраб./i/content/pi/cult/298/4993/2-2.jpg

Таксама ў бібліятэцы адбылося адкрыццё экспазіцыі мініяцюрных выданняў на тэму "Выбітныя дзеячы сусветнай палітыкі", якую падтрымала Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджане. Больш за 60 кніг з Музея мініяцюрнай кнігі ў Баку калекцыянера Зафіры Салахавай апавядаюць пра знакамітых палітыкаў, дзяржаўных дзеячаў і вядомыя падзеі ў палітычным жыцці свету мінулага стагоддзя.

Адна з апошніх кніг, якая трапіла ў экспазіцыю, - гэта выданне, што распавядае пра візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан у чэрвені гэтага года. Яно можа змясціцца на далоні: фармат выдання - усяго 38х53 мм. Кніжка змясціла больш за 30 каляровых фотаздымкаў.