Пра Караткевіча ў Маладзечне

№ 47 (967) 19.11.2010 - 19.11.2010 г

Днямі ў маладзечанскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылася навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Быў. Ёсць. Буду. Уладзімір Караткевіч у кантэксце беларускай культуры”.

/i/content/pi/cult/297/4988/14-6.jpg

У ёй прымалі ўдзел не толькі мясцовыя краязнаўцы і пісьменнікі, але і аўтарытэтныя даследчыкі творчасці класіка беларускай літаратуры з Мінска, Гродна, Оршы...

Прафесар, доктар філалагічных навук Вячаслаў Рагойша падзяліўся сваімі ўспамінамі пра пісьменніка, а вядучы рэдактар дакументальнага кіно Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Мароз распавёў пра фільмы, знятыя па творах Караткевіча, пра яго любоў да кінематографа. Да таго ж, як паведаміў вядомы сцэнарыст, у хуткім часе прыхільнікі творчасці класіка беларускай літаратуры будуць мець магчымасць убачыць дакументальны фільм "Свет Караткевіча".

 Мерапрыемства завяршылася наведаннем філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне. Спецыяльна да канферэнцыі быў выдадзены зборнік дакладаў і паштоўка з партрэтам Караткевіча.

Алеся ЗАКРЭЎСКАЯ

 Маладзечна