Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Лістапад” — “на выраст
На мінулым тыдні скончыўся Мінскі міжнародны кінафестываль. Сямнаццаты па ліку “Лістапад”, што правяла новая каманда ў абноўленым фармаце, пакінуў пасля сябе багата эмоцый ды ўражанняў. І, адначасова, — шэраг пытанняў, адказы на якія паспрабавалі знайсці ўдзельнікі чарговага пасяджэння Прэс-клуба Інфармацыйнага цэнтра “Культура-інфа”. У гутарцы прынялі ўдзел кінакрытыкі і кіназнаўцы, а таксама журналісты, што працавалі на фестывалі: галоўны рэдактар часопіса “На экранах” Людміла ПЕРАГУДАВА, рэдактар фестывальнага каталога Ала БАБКОВА, кіназнаўца, аўтар і вядучы тэлевізійных дзённікаў “Лістапада-2010” на Першым нацыянальным тэлеканале Сяргей КАЦЬЕР, аглядальнік газеты “Звязда” Ларыса ЦІМОШЫК, рэдактары аддзелаў газеты “Культура” Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ і Антон СІДАРЭНКА.
Канцэпцыя метадцэнтра
Культура-інфа: он-лайн-давер
“ДВАНАЦЦАЦЬ БАЛАЎ АТРЫМЛІВАЕ...“
Гэтую, мусіць, самую вядомую фразу конкурсу сёння з вуснаў вядучых будуць чакаць у знакамітай “Green room”, што поруч са сцэнай дзіцячага “Еўрабачання-паўстала ў “Мінск-Арэне”, выканаўцы чатырнаццаці зорных нумароў. Пагадзіцеся, канцэнтрацыя хітовасці і талентаў з усёй Еўропы ў беларускай сталіцы проста неверагодная! Чый жа тузін балаў стане пераможным? Да раскрыцця інтрыгі засталіся лічаныя гадзіны!
Пад’ёмны кран апярэдзіў падзеі
Напрыканцы мінулага тыдня на вежах Барысаглебскай царквы ў Навагрудку былі ўсталяваны тыя самыя завяршэнні, якія аднойчы ўжо спарадзілі бурлівы грамадскі рэзананс — пераважна, надзвычай адмоўны (гл. “К” № 29 за 2010 г.). У тым, што гэтым разам ён будзе не меншы, сумнявацца адразу не выпадала. І сапраўды: паведамленні на інфармацыйных інтэрнэт-парталах імкліва абрасталі дзясяткамі каментарыяў. Як звычайна здараецца ў такіх выпадках, эмоцыі зашкальвалі за ўсе разумныя межы. Навіна з’явілася ў айчыннай медыяпрасторы акурат у выхадныя. Але афіцыйная рэакцыя на яе была вокамгненнай.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»