Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў - кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет - рыфлёная.
Уверсе аверса - рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры на фоне сімвала вечнага руху - кола калаўрота, якое пераходзіць у структуру гадавых кольцаў на зрэзах дрэва, стылізаваная выява сілуэтаў чарапах і жанчын - вобразаў беларускіх легенд - і элементаў беларускага народнага арнаменту. Унізе - год чаканкі, па крузе - надпісы: уверсе - "Рэспубліка Беларусь", унізе - наміналы.
На рэверсе ў цэнтры- стылізаваная выява чарапахі і міфалагічных вобразаў і сімвалаў беларускіх легенд; уверсе злева па крузе - надпіс: "Легенда пра чарапаху". Манеты адчаканены на Літоўскім манетным двары: сярэбраная - якасцю "пруф", медна-нікелевая - "пруф-лайк".
Тыраж сярэбранай і медна-нікелевай манет - па 3000 штук.
Паводле паведамлення ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь