Узаемаўзбагачэнне культур

№ 47 (967) 19.11.2010 - 19.11.2010 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў старшыню Венгерскай асацыяцыі беларусістаў прафесара Андраша Золтана медалём Францыска Скарыны.

 

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 лістапада.

Такой высокай узнагароды Андраш Золтан удастоены за значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускай мовы і культуры ў Венгерскай Рэспубліцы, умацаванне беларуска-венгерскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, плённую дзейнасць па ўзаемаўзбагачэнні нацыянальных культур.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь