Узнагароджанне адбылося ў межах праекта "Таленавітая моладзь - будучыня краіны" ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным вучылішчы імя М.К. Агінскага.
Віншавалі дзяцей і падлеткаў прадстаўнікі ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Пасведчанні займелі пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, навучэнцы музычных школ і школ мастацтваў, музыканты, спевакі, мастакі, якія працуюць самастойна і ў калектывах. Некаторыя такую адзнаку Прэзідэнта атрымалі ўпершыню, іншыя ж раней былі лаўрэатамі і дыпламантамі спецыяльнага фонду. Сярод іх - Святлана Навакоўская, якая грае на габоі, Узорны харэаграфічны ансамбль "Крутагорачка" з Дзяржынска, харавы калектыў Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы...
Напярэдадні гэтай цырымоніі адкрылася выстаўка, дзе экспануюцца 50 твораў таленавітых дзяцей з Барысава, Смалявічаў, Нясвіжа... Завяршылася свята для моладзі выступленнем Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь - сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага вучылішча, дырыжыраваў якім Вячаслаў Бартноўскі.
Наш кар.