5 лістапада 2010 года
Удзельнікам ХVІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”№ 45 (965) 06.11.2010 - 12.11.2010 г Дарагія сябры!
Шчыра рад вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі і павіншаваць з адкрыццём ХVІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.
З’яўляючыся амаль равеснікам нашай маладой, незалежнай дзяржавы, гэты фестываль найлепшым чынам адлюстроўвае духоўнае аблічча сучаснай Беларусі — яе адкрытасць свету, прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцей, імкненне да супрацоўніцтва з усімі людзьмі добрай волі.
У нялёгкі перыяд цяжкіх часоў, калі па-жывому рва ліся сувязі між народамі, мы стварылі “Лістапад”, каб захаваць адзіную кінематаграфічную прастору нашых краін, падтрымаць тых майстроў экрана, чые фільмы сцвярджаюць маральныя і эстэтычныя ідэалы, дапамагаюць маральнаму ўзвышэнню асобы і здабыванню ўнутранай свабоды.
І з тых часоў фестываль з гонарам выконвае сваю місію, дэманструе шырыню
творчых поглядаў і павагу да нацыянальных традыцый як вялікіх, так і ма лых народаў, не адступае пад націскам глабалізацыі. Думаю, менавіта гэта стварае ўнікальную атмасферу мінскага кінафоруму, што гэтак цэніцца ў Беларусі і за мяжой.
Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы і сапраўды народнай любові наш “Лістапад” з года ў год пашырае свае межы, збірае старых і новых сяброў, прадстаўляе лепшыя ўзоры сучаснага кінематографа і дае магчымасць праявіць сябе маладым талентам.
Не сумняваюся, што сёлетні фестываль падорыць нам шмат яркіх, наватарскіх ідэй, непаўторных вобразаў і эмоцый, надасць магутны імпульс далейшаму развіццю гуманітарнага і культурнага дыялога. А Беларусь і яе сталіца раскрыюцца для сусветнай кінаіндустрыі з пункта гледжання новых магчымасцей і перспектыў плённага супрацоўніцтва.
Жадаю нашаму кінафоруму паспяховай працы, а ўсім вам — моцнага здароўя, натхнення, шчасця і добрага настрою.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА 5 лістапада 2010 года
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |