Менавіта ў такіх умовах у 20-х гг. ХІХ ст. на тэалагічным факультэце вучыўся і Плакід (Плацыд) Гаўрылавіч Янкоўскі - сын уніяцкага святара з вёскі Вайская Гродзенскай губерні, 200-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета. Юнацтва будучы пісьменнік і святар правёў у сям'і небагатай беларускай шляхты з яе патрыярхальнымі традыцыямі, што мала чым адрозніваліся ад сялянскіх.
Курс семінарыі Плакід завяршыў у 1830-м у званні магістра тэалогіі і быў залічаны выкладчыкам адкрытай у мястэчку Жыровічы ўніяцкай Духоўнай семінарыі. Праз тры гады ён атрымаў святарскі сан і быў прызначаны прафесарам Святога Пісання і дагматычнай тэалогіі. У гэты час ён пачынае выступаць актыўным прыхільнікам
скасавання Брэсцкай царкоўнай уніі. А ў 1839-м П.Янкоўскі свядома падпісаў акт аб ліквідацыі у
ніі. Гэта былі самыя напружаныя гады яго духоўных пошукаў. Узвышаным ідэалам сельскага свята
ра, да ліку якіх ён адносіў і сябе, лічыў бедны, але доб
расардэчны сямейны ачаг. Імкнуўся да жыцця ў атачэнні шчырых, блізкіх людзей. Сардэчнасць і ахапіўшая яго літаратурная творчасць давалі яму ўпэўненасць і надзею. Невыпадкова Мітрапаліт Іосіф Сямашка вельмі любіў гэтую сям'ю і нярэдка наведваў яе.
Пры перанясенні Літоўскай кансісторыі і семінарыі ў Вільню П.Янкоўскі перабраўся туды на палажэнне настаяцеля Віленскай саборнай царквы Святога Мікалая. У гэтым горадзе падтрымліваў сувязь з тагачаснымі прадстаўнікамі культурнага і навуковага свету, у тым ліку Ігнатам Шыдлоўскім, Антоніем Адзінцом, Лявонам Бароўскім, Ігнатам Ходзькам, Канстанцінам і Ігнатам Тышкевічамі, Тэадорам Нарбутам. У сувязі з пагаршэннем здароўя ў 48 гадоў папрасіўся на адпачынак, набыў у Жыровічах дом і там пражыў свае апошнія 14 гадоў. Пахаваны разам з жонкай у склепе Жыровіцкай прыхадской царквы Святога Георгія. Схільнасць да літаратурных заняткаў П.Янкоўскі вынес з Віленскага ўніверсітэта, але сапраўднага росквіту і прызнання ў прозе і паэзіі дасягнуў у 40-50-х гадах XIX ст., калі ягоныя кнігі былі надзвычай папулярныя ў Расійскай імперыі.
Янкоўскі добра ведаў Гродна, Брэст, Навагрудак. Пра іх і пісаў свае творы. Будучы несумненна адоранай, усебакова адукаванай асобай, свабодна чытаў і пісаў на французскай, нямецкай і англійскай, часткова - на грэчаскай, чэшскай і, зразумела, валодаў польскай, рускай і лацінскай мовамі. З мясцовым людам, размаўляў найперш на роднай - беларускай - мове.
Сучаснікі Плакіда Янкоўскага прызнавалі яго за вялікага ліцвінафіла. Беларусь у яго нязменна выступае ўлюбёным краем. У многіх ягоных творах апісваецца сельскі, святарскі асяродак. З вялікай сімпатыяй ставіўся Янкоўскі да простага беларускага люду, у многіх пытаннях пераходзіў на бок сялян, вельмі залежных ад капрызаў памешчыкаў. Адначасова з гэтым узвялічваў патрыярхальныя адносіны паміж "дваром" і вёскай. Нярэдка крытычна ставіўся да грамадскай ролі шляхты і яе традыцый.
Плакід Янкоўскі застаўся пісьменнікам, які жыў і сілкаваўся праявамі сельскага жыцця. Лічыў, што аб простым чалавеку нельга казаць кепска. Да таго ж, шырока выкарыстоўваў фальклорныя матэрыялы, балады, паданні, легенды, прымаўкі. Апісваў і рытуальныя звычаі беларусаў. Апрача таго, Плакід Янкоўскі быў добрым краязнаўцам. Гэтая яго здольнасць асабліва выявілася ў "Заметке о Сынковичской церкви", бо дадзенае даследаванне адпавядае сучасным прынцыпам краязнаўства.
Уладзімір КІСЯЛЁЎ, кандыдат эканамічных навук