26 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі, удзел у якім прынялі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Мішэль Рэнеры, прадстаўнікі шырокай грамадскасці, творцы.
У час цырымоніі Барыс Забораў адзначыў, што не памятае такой выстаўкі ў сваім жыцці, якая б была настолькі добра арганізавана па святле. Майстар падзякаваў тым, хто цягам 15 гадоў прыкладаў намаганні, каб экспазіцыя адкрылася ў Беларусі. "Я дзякую жыццю за тое, што гэта адбылося", - сказаў прысутным Забораў.
На здымку: Павел Латушка, Барыс Забораў, Сяргей Мартынаў.
Фота Юрыя ІВАНОВА