З Кітая — у Нясвіж

№ 44 (964) 30.10.2010 - 05.11.2010 г

Грамадска-культурная акцыя “Беларусь — гэта мы” працягвае свой творчы ваяж па рэгіёнах краіны.

 

4 лістапада ў Нясвіжы адбудзецца выступленне Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", які днямі вярнуўся з паездкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку.

Па словах дырэктара Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Таццяны Лук'янчык, нясвіжцы з нецярплівасцю чакаюць выступлення знакамітага калектыву. І пацвярджэннем таму - колькасць прададзеных білетаў. На момант здачы газеты ў друк большая іх частка ў глядзельную залу РЦК на 400 месцаў была ўжо прададзена.

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"