Што ў інвентары Фарнага?

№ 43 (963) 23.10.2010 - 29.10.2010 г

Нагодай у чарговы раз абмеркаваць гісторыю роду Радзівілаў стала Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Радзівілы ў рэлігійным жыцці, развіцці сакральнага дойлідства і мастацтва беларускіх земляў XVI — першай трэці XX стагоддзяў”, што, па традыцыі, прайшла ў старадаўнім Нясвіжы і была прысвечана памяці мастацтвазнаўцы, рэстаўратара і пісьменніка Савы Ямшчыкова.

/i/content/pi/cult/293/4864/14-1.jpg

Удзельнікі і госці маштабнага форуму найперш наведалі залу святочных пасяджэнняў Нясвіжскай ратушы, дзе адбылося ўрачыстае адкрыццё канферэнцыі, у якой выказалі жаданне прыняць удзел вядомыя даследчыкі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. У прыватнасці, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Адам Мальдзіс распрацаваў прапановы аб прынцыпах выдання "Радзівілаўскай энцыклапедыі".

 І ўсё ж пераважная большасць выступленняў была прысвечана непасрэдна дзейнасці Радзівілаў у рэлігійным жыцці краіны. Сярод іншага, пра ролю магнацкага роду ў развіцці рэфармацыйнага руху на землях Беларусі распавяла вядучы палеограф Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь Людміла Іванова. Іншымі вучонымі пад час канферэнцыі раскрываліся аспекты ўзаемаадносін Радзівілаў і ўніяцкай царквы ў XVIII ст., распаўсюджвання Радзівіламі каталіцызму ў Крычаўскім старостве.

Пра ўнікальны Інвентар Нясвіжскага фарнага касцёла Божага Цела 1931 года падрабязна распавяла намеснік дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Галіна Кандрацьева. А для таго, каб убачыць, што ўяўляе з сябе храм сёння, для ўдзельнікаў форуму адбылася экскурсія па Нясвіжскім фарным касцёле, дзе, да таго ж, прайшоў канцэрт арганнай музыкі з твораў Э.Гірдо.

К.А.

На здымку: Фарны касцёл у Нясвіжы.