Наш славуты калектыў даў восем канцэртаў, у тым ліку ўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця і закрыцця гэтага форуму. І нават меў гонар адкрыць праграму заключнага канцэрта, бо аргкамітэт фестывалю прызнаў яго лепшым сярод удзельнікаў. Увогуле ж у фестывалі, што праходзіў 5- 19 кастрычніка, узялі удзел фальклорныя калектывы з 13 краін, якія прадстаўлялі пяць кантынентаў.
Нашым артыстам пашчасціла танцаваць і ў Сучжоўскім цэнтры навукі, культуры і мастацтва, і ў Дзяржаўным Вялікім тэатры Кітая ў Пекіне. Усе выступленні праходзілі на ўра, высока адзначаліся прэсай, кіраўніцтвам гарадоў і правінцый. Ну, а самымі, бадай, запатрабаванымі аказаліся кампазіцыі "Лянок" і "Лявоніха".