Прафсаюзныя акцыі

№ 43 (963) 23.10.2010 - 29.10.2010 г

Днямі ў Інфармацыйным цэнтры “Культура-інфа” адбылася сустрэча старшыні Мінскага гаркама Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Віктара Маліноўскага з супрацоўнікамі “Культуры”. Ён павіншаваў калектыў газеты з 19-годдзем і адказаў на пытанні журналістаў “К”.

/i/content/pi/cult/293/4835/3-3.jpg

У прыватнасці, Віктар Маліноўскі паведаміў, што Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, яго абкамы і гаркамы закупілі за сродкі, атрыманыя ад членскіх узносаў, білеты латарэі "Скарбніца". А грошы, якія зарабілі на выйгрышных камбінацыях, зноў накіравалі на закупку латарэі, дапамагаючы такім чынам рэканструкцыі Навагрудскага замка. Пасля ж таго, як у газеце "Культура" былі апублікаваны разліковыя рахункі, на якія можна пералічваць сродкі на ўзвядзенне новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у гаркаме правялі пленум і ўсіх прысутных папрасілі дапамагчы ўсенароднай справе.

Віктар Маліноўскі заўважае: "Мы самі - работнікі культуры. Ёсць мерапрыемствы, у якіх проста не можам не ўдзельнічаць. Гэта тычыцца і дзяржаўных акцый, і добраўпарадкавання помнікаў архітэктуры ў рэгіёнах краіны".