Талака ля Опернага, або Працоўная араторыя суботніка

№ 16 (782) 21.04.2007 - 27.04.2007 г

Работнікі культуры, як і ўсе грамадзяне Беларусі, выйшлі на суботнік. У гарадах і вёсках яны не толькі ладзілі святочныя канцэртныя мерапрыемствы, але і займаліся добраўпарадкаваннем прылеглых да ўстаноў культуры тэрыторый. У будучых аграгарадках рэспублікі з удзелам культасветработнікаў было працягнута давядзенне да ладу сельскіх клубаў, бібліятэк, музеяў, дамоў рамёстваў…

 /i/content/pi/cult/122/480/Operny.jpg
Супрацоўнікі Міністэрства культуры Беларусі, як паведаміў начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Віктар Рымашэўскі, шчыравалі, як і ў час леташняга рэспубліканскага суботніка, на рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета: займаліся ўборкай памяшканняў, добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Разам з работнікамі Міністэрства культуры на гэтым аб’екце дзяржаўнай важнасці працаваў сёння і аппарат Савета Міністраў рэспублікі.
 

Магілёўшчына
У Магілёўскай вобласці распачата грамадска-культурная акцыя “За незалежную Беларусь”. Канцэрты больш чым 200 мабільных творчых брыгад, як паведамляе начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец, пройдуць сёння, у дзень рэспубліканскага суботніка, у кожным раёне вобласці.
Работнікі ўпраўлення культуры суботнік ладзяць у вёсцы Пустынкі, збіраюцца навесці парадак у мясцовым Пустынскім манастыры.
Працягнецца падрыхтоўка і да правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных угодкам чарнобыльскай катастрофы. 26 красавіка ў Краснапольскім, Слаўгарадскім, Касцюковіцкім, Чэрыкаўскім і Быхаўскім раёнах, пацярпелых ад наступстваў аварыі на ЧАЭС, пройдуць мітынгі-рэквіемы. 

Віцебшчына
Абласны цэнтр актыўна рыхтуецца даСлавянскага базару ў Віцебску”. Натуральна, што ў час сённяшняга суботніка работнікі гар- і аблвыканкамаў, у тым ліку і апарат упраўлення культуры, працаваць будуць менавіта на Летнім амфітэатры. Як вызначыў абласны штаб, добраўпарадкаванне на гэтым абекце рэспубліканскай значнасцігалоўны клопат удзельнікаў сённяшняга суботніка.

Наш кар.