Супрацоўнікі Міністэрства культуры Беларусі, як паведаміў начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Віктар Рымашэўскі, шчыравалі, як і ў час леташняга рэспубліканскага суботніка, на рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета: займаліся ўборкай памяшканняў, добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Разам з работнікамі Міністэрства культуры на гэтым аб’екце дзяржаўнай важнасці працаваў сёння і аппарат Савета Міністраў рэспублікі.
Магілёўшчына
У Магілёўскай вобласці распачата грамадска-культурная акцыя “За незалежную Беларусь”. Канцэрты больш чым 200 мабільных творчых брыгад, як паведамляе начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец, пройдуць сёння, у дзень рэспубліканскага суботніка, у кожным раёне вобласці.
Работнікі ўпраўлення культуры суботнік ладзяць у вёсцы Пустынкі, збіраюцца навесці парадак у мясцовым Пустынскім манастыры.
Працягнецца падрыхтоўка і да правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных угодкам чарнобыльскай катастрофы. 26 красавіка ў Краснапольскім, Слаўгарадскім, Касцюковіцкім, Чэрыкаўскім і Быхаўскім раёнах, пацярпелых ад наступстваў аварыі на ЧАЭС, пройдуць мітынгі-рэквіемы.
Віцебшчына
Абласны цэнтр актыўна рыхтуецца да “Славянскага базару ў Віцебску”. Натуральна, што ў час сённяшняга суботніка работнікі гар- і аблвыканкамаў, у тым ліку і апарат упраўлення культуры, працаваць будуць менавіта на Летнім амфітэатры. Як вызначыў абласны штаб, добраўпарадкаванне на гэтым аб’екце рэспубліканскай значнасці — галоўны клопат удзельнікаў сённяшняга суботніка.
Наш кар.