Фестывалім non-stop

№ 42 (962) 16.10.2010 - 22.10.2010 г

13 кастрычніка завяршыўся V Міжнародны фестываль Юрыя Башмета.

/i/content/pi/cult/291/4792/pic_10.jpgА ўжо сёння, 16-га, стартуе 37-ы Міжнародны фестываль мастацтваў “Беларуская музычная восень”. Да таго ж, фестываль Башмета “накладаўся” на Тэатральны тыдзень, пад час якога паказваліся два балеты Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра Барыса Эйфмана. І спалучаўся з ІІ Маладзёжнай музычнай акадэміяй краін СНД, якая сёлета набыла самастойнасць, аддзяліўшыся (але не аддаліўшыся) ад фес-
тывалю, — тым больш, што “хросным бацькам” абодвух гэтых мерапрыемстваў стаўся Юрый Башмет.
Такая фестывальная “повязь” узрушыла музычную грамадскасць. І не толькі пакінула шмат уражанняў і мастацкіх адкрыццяў, але і прывяла да роздуму— пра далейшае развіццё фестывальнага руху, уласнага
нацыянальнага мастаццтва і культуры. Аналітычныя нататкі пра ўсё гэта — у наступным нумары “К”.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"