Стратэгія і свята

№ 42 (962) 16.10.2010 - 22.10.2010 г

8 кастрычніка Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр гасцінна раскрыў дзверы перад супрацоўнікамі бібліятэк і музеяў, дамоў культуры і метадычных цэнтраў, мастакамі, артыстамі і музыкантамі з усёй краіны. У гэты дзень на сцэне славутай установы адбыліся ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў культуры.

/i/content/pi/cult/291/4790/pic_7.jpgПра ролю культуры і тых, хто працуе ў гэтай сферы, у жыцці краіны прамовіў са сцэны міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Таксама ён акрэсліў перспектыўныя стратэгічныя кірункі развіцця галіны на бліжэйшыя пяць гадоў, вызначаныя праектам Дзяржаўна/i/content/pi/cult/291/4790/pic_8.jpgй праграмы "Культура Беларусі" на 2011 - 2015 гг.
Міністр уручыў і шматлікія ўзнагароды дзеячам культуры і мастацтва. Урачысты настрой гасцям тэатра стваралі маладыя і знаныя артысты ў святочнай канцэртнай праграме.
На здымках: Павел Латушка ўзнагароджвае Анатоля Сінкаўца; жаночы хор "Чароўныя лілеі" Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; салістка Музычнага тэатра Рына Івакіры.
Фота Юрыя ІВАНОВА