Пра ролю культуры і тых, хто працуе ў гэтай сферы, у жыцці краіны прамовіў са сцэны міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Таксама ён акрэсліў перспектыўныя стратэгічныя кірункі развіцця галіны на бліжэйшыя пяць гадоў, вызначаныя праектам Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2011 - 2015 гг.
Міністр уручыў і шматлікія ўзнагароды дзеячам культуры і мастацтва. Урачысты настрой гасцям тэатра стваралі маладыя і знаныя артысты ў святочнай канцэртнай праграме.
На здымках: Павел Латушка ўзнагароджвае Анатоля Сінкаўца; жаночы хор "Чароўныя лілеі" Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; салістка Музычнага тэатра Рына Івакіры.
Фота Юрыя ІВАНОВА