Абвешчана дата правядзення Усебеларускага народнага сходу

№ 42 (962) 16.10.2010 - 22.10.2010 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка падпісаў Указ № 531 “Аб скліканні чацвёртага Усебеларускага народнага сходу”.

У адпаведнасці з ім, падзея  адбудзецца 6 - 7 снежня ў Мінску. Дзве з паловай тысячы дэлегатаў з усіх рэгіёнаў нашай краіны збяруцца ў сталіцы на прадстаўнічае ўсенароднае веча.