ТВОРЦЫ, УВАГА!

№ 42 (962) 16.10.2010 - 22.10.2010 г

АБ’ЯЎЛЕНЫ КОНКУРС НА СТВАРЭННЕ ЭСКІЗНАГА ПРАЕКТА ПОМНІКА ЯНКУ КУПАЛУ І ЯКУБУ КОЛАСУ Ў ВАРШАВЕ

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь падпісаў загад аб правядзенні конкурсу на стварэнне эскізнага праекта помніка Янку Купалу і Якубу Коласу ў Варшаве. Плануецца, што помнік будзе ўсталяваны ў парку "Марское вока". Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў.

Аб правядзенні конкурсу на стварэнне эскізнага праекта помніка Я.Купалу і Я.Коласу ў г. Варшаве

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
ЗАГАД
12.10.2010 № 145
Аб правядзенні конкурсу на стварэнне
эскізнага праекта помніка Я.Купалу і Я.Коласу ў г. Варшаве
З мэтай усталявання помніка Я.Купалу і Я.Коласу ў г. Варшаве
ЗАГАДВАЮ:
1. Правесці ў лістападзе 2010 г. конкурс на стварэнне эскізнага праекта помніка Я.Купалу і Я.Коласу ў г. Варшаве.
2. Зацвердзіць:
2.1. прыкладзеныя Умовы правядзення конкурсу на стварэнне эскізнага праекта помніка Я.Купалу
і Я.Коласу ў г. Варшаве;
2.2. склад конкурснай камісіі па правядзенні конкурсу на стварэнне эскізнага праекта помніка Я.Купалу
і Я.Коласу ў г. Варшаве згодна з дадаткам.
3. Упраўленню мастацтваў (Казловіч М.І.) забяспечыць арганізацыю і правядзенне конкурсу да
30.11.2010.
4. Кантроль за выкананнем загаду ўскласці на першага намесніка міністра Карачэўскага У.М.
Міністр П.П. ЛАТУШКА

 

ПАЛАЖЭННЕ аб парадку правядзення конкурсу на стварэнне эскізнага праекта помніка Я.Купалу і Я.Коласу ў г. Варшаве

1. Мэтай конкурсу на стварэнне эскізнага праекта помніка Я.Купалу і Я.Коласу ў г. Варшаве (далей - эскізны праект) з'яўляецца пошук найлепшага варыянта праекта помніка, які плануецца ўсталяваць у парку "Марское вока" г. Варшавы. Эскізны праект павінен найбольш выразна і дакладна перадаваць вобразы Я.Купалы і Я.Коласа на аснове гістарычных звестак пра жыццё і творчасць пісьменнікаў.

2. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў" і грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз мастакоў".

3. Удзельнікамі конкурсу могут быць скульптары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

4. Помнік павінен адпавядаць наступным патрабаванням:

кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінна быць выканана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва;

матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца пры стварэнні помніка, - бронза, граніт.

5. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце, мець сціслую тлумачальную запіску з абгрунтаваннем прапануемага праекта, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння помніка і мадэль помніка ў маштабе.

6. У мэтах захавання ананімнасці аўтараў конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца пад трохзначным нумарам, які ўказваецца на ўсіх матэрыялах у левым верхнім вугле, а таксама на аўтарскім канверце.

У запячатаны канверт укладваюцца інфармацыйны ліст, які змяшчае асабістае імя, імя па бацьку, а таксама адрас і кантактны тэлефон удзельніка або калектыву ўдзельнікаў конкурсу.

Пры парушэнні ўмоў конкурсу і правілаў афармлення і прадстаўлення конкурсных матэрыялаў праект адхіляецца ад разгляду.

7. Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін да 29 кастрычніка 2010 г. уключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам да сапраўднага Палажэння на адрас: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11 (магчыма праз давераную асобу), ці на электронны адрас artpalac@mail.ru з пазначэннем тэмы "Заяўка на конкурс".

Да заяўкі абавязкова павінна быць дададзена фота мадэлі помніка, выкананага ў фармаце jpg, памерам не больш 800 - 600 dpi.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены аўтарамі 8 лістапада 2010 г. не пазней за 17.00 гадзін на адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81, галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Даведкі па тэл.: 203-91-31, (044) 73-73-915- Назарава Людміла Алегаўна.

8. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца членамі конкурснай камісіі на закрытым пасяджэнні 10 лістапада 2010 г.

Арганізатары конкурсу маюць права змяняць дату правядзення конкурсу, але не раней за 10 лістапада 2010 г., а таксама месца правядзення.

Рашэнне прымаецца ў прысутнасці 2/3 складу конкурснай камісіі закрытым галасаваннем па бюлетэнях.

Для падліку галасоў па бюлетэнях конкурсная камісія прызначае падліковую групу ў складзе трох чалавек.

Пры роўнай колькасці галасоў "за" і "супраць" голас старшыні конкурснай камісіі з'яўляецца вырашальным. Рашэнне конкурснай камісіі афармляецца ў пратакольнай форме за подпісамі ўсіх яго членаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Аўтарскія канверты распячатваюцца пасля вынясення конкурснай камісіяй рашэння па выніках конкурсу, якое даводзіцца да яго ўдзельнікаў.

9. Пераможца конкурсу атрымлівае права на стварэнне помніка.

/i/content/pi/cult/291/4786/pic_2.jpg