Як нараджаецца музей

№ 41 (961) 09.10.2010 - 15.10.2010 г

“К” працягвае сачыць за будаўніцтвам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

/i/content/pi/cult/290/4772/pic_21.jpgУсё ідзе паводле плана, пра які распавёў "К" два месяцы таму прараб БУ-5 ААТ "Будтрэст № 1" Валерый Інгаценка. Да канца года, па словах Валерыя Аляксандравіча, цокальны паверх будзе пабудаваны цалкам. І гэта не проста словы. Будаўнікі працуюць самааддана, у некалькі змен, і праца ідзе няспынна, таму - хутка.

Натуральна, жыхары Мінска таксама цікавяцца тым, што адбываецца на будаўнічай пляцоўцы. Некаторыя з іх нават падыходзяць да агароджы, якой абнесена будоўля, і назіраюць за тым, як працуюць рабочыя. З гэтымі мінчанамі не мог не пагутарыць карэспандэнт "К"./i/content/pi/cult/290/4772/pic_23.jpg

- Добра, што пачалі будаваць такі патрэбны аб'ект,- кажа пенсіянер Сяргей Фёдаравіч. - Вельмі цікава назіраць за будаўніцтвам: на тваіх вачах, лічы, з нічога вырастае гмах новага музея. І калі ён будзе выглядаць так, як на плакаце, які змешчаны каля будоўлі, дык я толькі парадуюся за будаўнікоў...

Яшчэ адна пенсіянерка, што жыве амаль насупраць будучага музея і прыходзіць паназіраць за будоўляй не ўпершыню, упэўнена: памяць пра Вялікую Айчынную патрэбна зберагаць і захоўваць.

/i/content/pi/cult/290/4772/pic_24.jpg- Канешне, трэба, каб пра вайну памяталі, асабліва- маладое пакаленне, - кажа настаўніца Вольга Іванаўна. - Мой бацька прайшоў ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны да самага канца, служыў артылерыстам. Таму гэты музей будзе распавядаць і пра маіх продкаў таксама, як і пра ўсіх тых, хто перажыў жахі вайны. Вельмі важна і тое, што музей паўстане менавіта ў гэтым месцы: каля стэлы "Мінск - горад-герой".

Я расказаў маім суразмоўцам, што, згодна з даручэннем /i/content/pi/cult/290/4772/pic_25.jpgКіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, з 1 красавіка адкрыты спецыяльны дабрачынны рахунак, на які можна пералічаць грошы, што пойдуць на будаўніцтва новага гмаху Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 І мінчане запэўнілі мяне, што абавязкова прымуць пасільны ўдзел у гэтай пачэснай справе і паспрыяюць будаўніцтву.

І такіх людзей, як у Мінску, так і па ўсёй Беларусі, - усё больш і больш.

Як кажа дырэктар установы культуры Сяргей Азаронак, кожны дзень да акцыі далучаюцца новыя ахвяравальнікі. На 5 кастрычніка агульная сума, якую пералічылі як асобныя грамадзяне, так і арганізацыі, складае 28 мільёнаў 24 тысячы рублёў.

І, зразумела, гэтая лічба - не канчатковая. А для тых, хто жадае пералічыць грошы, яшчэ раз нагадаем нумары разліковых рахункаў: Р/С 3642900000887 у беларускіх рублях, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472; Р/С 3642900000858 у доларах ЗША, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472; Р/С 3642900000917 у еўра, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472; Р/С 3642900000904 у расійскіх рублях, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472.

Фота Юрыя ІВАНОВА

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"