- У перадсвяточныя дні не магу не зазначыць: у нас - цудоўныя спецыялісты, але іх не хапае. Вялікі спадзеў на тое, што ўжо на рэспубліканскім узроўні вырашана: работнікі культуры маюць права на службовае жыллё, узведзенае сельгаспрадпрыемствам.
Поруч з вырашэннем кадравага пытання будзем працягваць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Нягожа, калі 11 раённых дамоў культуры ў райцэнтрах патрабуюць неадкладных рамонту або рэканструкцыі. Тут- адна з асноўных кропак сённяшняга прыкладання нашых сіл.
Працягваецца адраджэнне гісторыка-культурнай спадчыны. На рэстаўрацыю калегіума езуітаў у вёсцы Юравічы Калінкавіцкага раёна рэспубліка выдаткоўвае 1,5 мільярда рублёў, столькі- і вобласць. Гэткая ж сума будзе выкарыстана на аднаўленне сядзібнага дома ў Чырвоным Беразе, 600 мільёнаў рублёў пойдзе на рэканструкцыю сядзібы ў вёсцы Хольч Веткаўскага раёна.
У перспектыве - узвядзенне новага будынка для Маладзёжнага тэатра ў Гомелі. А ў Мазыры плануецца рэканструяваць драматычны тэатр. Увогуле, абласныя прыярытэты - за аднаўленнем сацыякультурнага аблічча Прыпяцкага Палесся. У гэтым маляўнічым, прыдатным для развіцця турызму краі - 65 нашых аб'ектаў. Кожны павінен стаць адметным асяродкам непаўторнай палескай культуры.