Паважаныя сябры і калегі!

№ 41 (961) 09.10.2010 - 15.10.2010 г

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём работнікаў культуры. Гэта свята ўсіх, хто самааддана служыць справе захавання і развіцця культуры Беларусі - таго багатага і самабытнага, створанага талентам нашага народа матэрыяльнага і духоўнага асяроддзя, якое робіць чалавека Чалавекам і выконвае ў грамадстве аб'яднаўчую ролю.

/i/content/pi/cult/290/4755/pic_5.jpgДзякуй вам за прафесіяналізм, добрасумленнасць, падзвіжніцтва. Дзякуючы вашым намаганням і таленту нацыянальная культура ў сваіх лепшых праявах служыць развіццю, росквіту і сусветнай славе нашай Радзімы.

Няхай натхненне, поспех спадарожнічаюць вашай прафесійнай дзейнасці, а кожны з вашых талентаў будзе максімальна запатрабаваны і па вартасці ацэнены грамадствам.

Доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

Старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля АЎДЗЕЕВА