Паважаныя работнікі культуры!

№ 41 (961) 09.10.2010 - 15.10.2010 г

Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў - членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе шчыра віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў культуры.

/i/content/pi/cult/290/4754/pic_4.jpgВаш штодзённы клопат аб эстэтычным, духоўным, культурным і інтэлектуальна-творчым патэнцыяле асобы заслугоўвае надзвычайнай павагі. Дзякуючы вашым намаганням, ведам, вопыту і таленту ствараецца аснова для самарэалізацыі чалавека, адукацыі і выхавання дзяцей і моладзі, закладваецца падмурак будучыні грамадства і дзяржавы.

Кожны год дзеячы мастацтва і культуры сваімі творчымі здабыткамі памнажаюць духоўную спадчыну, сцвярджаюць культурную самабытнасць народа і ўмацоўваюць аўтарытэт Беларусі ў сусветнай супольнасці.

Нязменна застаецца запатрабаваным ваша прызванне несці людзям радасць, святло, напаўняць іх жыццё святочным настроем, дарыць надзею і веру ў лепшае.

Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, шчаслівага лёсу і новых творчых здзяйсненняў.

Уладзімір ЗДАНОВІЧ, старшыня камісіі