Паралелі фотамовы

№ 40 (960) 02.10.2010 - 08.10.2010 г

Месца чалавека ў гарадской прасторы шукалі ўдзельнікі беларуска-французскага фотапраекта “Паралелі” Цьеры Клеш, Вольга Лойка і Віктар Байкоўскі.

/i/content/pi/cult/289/4736/pic_16.jpg

Вынікі фотамастакі прадстаўляюць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У межах экспазіцыі ўсе тры фотамастакі паспрабуюць раскрыць перад гледачом свой адметны вобраз горада і гарадскога імгнення.

Серыя Цьеры Клеша "Безабаронны перад горадам" прысвечана дзелавому кварталу Парыжа. Аўтар адзначае не толькі вытанчанасць і прыгажосць архітэктуры горада, але і рэакцыю ды паводзіны людзей, што апынуліся ва ўладзе шэрых офісаў і аднатыпных дзелавых касцюмаў. Персанажы фотаздымкаў Вольгі Лойка -звычайна самотныя і адзінокія. Творы фотамастачкі, напоўненыя меланхоліяй, супрацьпастаўляюць крохкасць натуры наваколлю. Работы Віктара Байкоўскага - гэта пастаянны пошук новых форм і спосабаў выражэння, няспынны эксперымент з тэхнічнымі магчымасцямі мовы фатаграфіі.

Дар'я ДАНІЛЕВІЧ

На здымку: экспазіцыю аглядаюць наведвальнікі НББ.

Фота nlb.by