Рашалі ўсёй сям’ёй!

№ 25 (791) 23.06.2007 - 29.06.2007 г

Зазірніце ў “Куфар” — не пашкадуеце: у ім, як і раней, — новыя творы-кампазіцыі нашых шашачных кампазітараў. Іх больш, чым звычайна, а гэта стымул для творчасці нашых аматараў. Цяпер па парадку.

У апошні момант выхаду ў свет папярэдняга выпуску “Шашачнай культуры” свае дакладныя адказы на пазіцыі N 3 — 7 даслаў Уладзімір Сапяжынскі з Рагачова. На пазіцыі N 8 — 12 яго адказы таксама былі правільныя. Свае лісты з рашэннямі даслалі Д.Камчыцкі (Магілёў), У.Бандарык (Лугавая Слабада Мінскага раёна), А.Камінская (Вілейка), А.Перавознікаў (Рагачоў), А.Пярхальскі (Глыбокае). Вось што піша мінчанін Мікалай Грушэўскі: “Заданне № 8 рашалі ўсёй сям’ёй: Мікалай Грушэўскі (бацька), Ала Грушэўская (маці), Алена Грабеншчыкава (дачка, прадпрымальніца), Сяргей Грабеншчыкаў (зяць, прадпрымальнік) і Кацярына (унучка, юрыст фірмы).Дзякуючы вам, культурна правялі час. Чакаем новых заданняў”.
 /i/content/pi/cult/121/472/Shashki1.jpg
Супастаўце рашэнні кампазіцый N 8 — 12:
N 8: fg5(c7A), b6x A(f6), f4x;N 10: de7, gh2, hg3, ed6, f:d8, d:h4, h:e3/f4x;N 11: de7, cb2, d:b2, h:h8, h:g1(bc5), g:b6, bc3x;N 12: hg7, f:h6, ef2, c:g5, a:c7, ab2, gf6, h:f8x і пазіцыязавяршылася вядомым эцюдным заканчэннем.Магілёўскі шашачны кампазітар Дзмітрый Камчыцкі даслаў у рэдакцыю мініяцюру і прапануе правесці конкурс на лепшае рашэнне гэтай пазіцыі (дыяграма N 13). Пераможца атрымае ад аўтара прызшашачную кнігу.
Уключайцеся ў конкурс, паважаныя сябры. Заданне звычайнае — выйгрыш белых. Неабходна ўказаць і падманныя сляды. Нагадваем, што падманны след — спроба дасягнуць мэты з боку нападаючых сіл (у дадзеным выпадку — з боку белых), але знаходзіцца адзінае абвяржэнне гэтай мэты.
Пазіцыю N 14 прапануем разгадаць пачынаючым аматарам.
А цяпер — кампазіцыі для самастойнага аналізу. Гэта новыя творы і вядомых аўтараў нашай рубрыкі, і аўтараў, якія першы раз друкуюцца на старонках нашай газеты.
 /i/content/pi/cult/121/472/Shashki2.jpg

N 15. М.Вяргейчык (Гомель): Белыя: a1, b6, c1, c7, d6, e1, f6, g5, g7. (9).Чорныя: a3, a5, b2, c3, d2, d4, e3, f2, g3, h4. (10).
N 16. М.Вяргейчык (Гомель): Белыя: c1, c5, d2, d6, e1, e3, f2, f4, g1, h4. (10). Чорныя: a3, b2, b4, b8, c3, c7, f6, g7, h6. (9).
N 17. І.Наўроцкі (Мінск): Белыя: a1, b6, c7, f6, g5, g7, h6. (7). Чорныя: a7, c3, c5, d2, d4, d8, e3, e5, h4. (9).
N 18. І.Наўроцкі (Мінск): Белыя: a7, b6, c7, d6, e5, g7, h2. (7). Чорныя: b2, b4, c3, d8, e3, f8, g5. (7).
N 19. П.Кажаноўскі (Пінскі р-н): Белыя: b4, b6, c5, e5, f4, f6, g5, h2.(9). Чорныя: a7, b2, d2, f2, f8, g7, h8. (7).
Жадаем поспехаў! Свае адказы і новыя кампазіцыі накіроўвайце на адрас:220013, Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя газеты “Культура”. Шашкі.
Адрас электроннай пошты: kultura@tut.by.
Аб’яўлены міжнародны конкурс па складанні шашачных кампазіцый “Мемарыял Гары Далідовіча”, які праводзіцца па міжнародных шашках (“Шашкі — 100”).
Конкурс праводзіцца па 3-х катэгорыях.
Катэгорыя A: Задачы. Тэма свабодная.
Катэгорыя B: Праблемы. У пачатковай расстаноўцы мінімальнаяколькасць шашак — 9х10 або 10х9, максімальная — 12х12. У фінале пазіцыі чорныя шашкі ці дамкі павінны быць пазбаўлены хадоў.
Катэгорыя С: Праблемы. У пачатковай расстаноўцы мінімальная колькасць шашак — 12х13 або 13х12, максімальная — 14х14. У фінале пазіцыі чорныя шашкі ці дамкі павінны быць пазбаўлены хадоў.
Свае кампазіцыі неабходна дасылаць да 01.08.07. на адрас суддзі-каардынатара:
220051, Мінск-51, а/с 52, Шульга Віктару.
Электронная пошта: shulga@mail.ru

Віктар ШУЛЬГА,
майстар спорту па шашачнай кампазіцыі