“Беларусь — гэта мы!”

№ 40 (960) 02.10.2010 - 08.10.2010 г

Ёсць білет на “Напеў…”?

 

На пачатку кастрычніка ў рамках грамадска-культурнай акцыі "Беларусь - гэта мы!" у Брэсце і Мар'інай Горцы пройдзе шэраг мерапрыемстваў.

Так, у Брэсце 9 кастрычніка запланавана выступленне Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Па словах дырэктара Брэсцкай абласной філармоніі Зоі Шусцікавай, рэкламныя афішы і расцяжкі, якія паведамляюць пра прыезд знакамітага калектыву, вісяць па ўсім абласным цэнтры, арганізаваны, натуральна, і продаж білетаў. У касе філармоніі, па даных на 30 верасня, засталося іх не так ужо і шмат, таму тым жыхарам Брэста, якія яшчэ не паспелі іх набыць, варта паспяшацца.

 9 кастрычніка ў Мар'інай Горцы пройдзе канцэрт аматарскіх калектываў Мінскай вобласці. Як распавяла "К" намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Святлана Баранок, з усіх куткоў сталічнага рэгіёна плануецца прыезд 25 самадзейных ансамбляў. Выступленні артыстаў адбудуцца як на сцэне гарадскога Цэнтра культуры, так і каля яго. Таксама ў гэты ж дзень у Мар'інай Горцы будуць працаваць кірмаш і горад майстроў. Дзея адбудзецца ў рамках абласнога фестывалю "Напеў зямлі маёй".

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"