Да нас едзе Чэхаў у “… Масцы”!

№ 39 (959) 25.09.2010 - 01.10.2010 г

Услед за брэсцкай “Белай вежай” пачатак кастрычніка ў беларускай сталіцы таксама пройдзе пад знакам 150-годдзя з дня нараджэння Антона Чэхава.

/i/content/pi/cult/288/4707/13-3.jpg

У рамках "Тэатральнага тыдня з "Белгазпрамбанкам", які пройдзе з 5 па 10 кастрычніка, Мінск наведаюць лепшыя расійскія спектаклі, створаныя па п'есах знакамітага класіка. Гэта ўжо далёка не першая акцыя па падтрымцы тэатральнага мастацтва ў беларускай сталіцы (спонсар "... тыдня" - галоўны партнёр Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Панарама") і- яскравы ўзор таго, як мецэнацтва здольнае паспрыяць далучэнню нашага гл/i/content/pi/cult/288/4707/13-4.jpgедача да цікавых твораў тэатральнага мастацтва.

Сёлета "Тэатральны тыдзень" на пляцоўцы Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў адкрываюць Дзяржаўны акадэмічны Малы тэатр Расіі са спектаклем "Вяселле, вяселле, вяселле" і Маскоўскі тэатр "Эрмітаж" з "Тайнымі запіскамі тайнага саветніка". Другая ж яго палова будзе "асветлена" пастаноўкамі, якія сталіся намінантамі і лаўрэатамі Расійскай Нацыянальнай прэміі "Залатая маска".

7 кастрычніка на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра гледачы пабачаць знакаміты спектакль " Д з я дзька Ваня" Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Вахтангава, пастаўлены рэжысёрам Рымасам Тумінасам. Галоўныя ролі ў ім выконваюць Сяргей Макавецкі, Людміла Максакава, Уладзімір Удавічэнкаў, Уладзімір Сіманаў. А 8 кастрычніка, ужо на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, будзе прадстаўлена "Чайка" Тэатра балета Барыса Эйфмана. Дарэчы, прыхільнікі творчасці гэтага майстра 10 кастрычніка змогуць пабачыць і яго не менш знакамітую "Анну Карэніну" па аднайменнаму раману Л.Талстога.

 Можна не сумнявацца, што беларуская вандроўка "Залатой маскі" пакіне нашым сталічным гледачам шмат яркіх уражанняў і падстаў для разваг аб айчынным тэатры. Тым больш, што неўзабаве ў нашай краіне таксама з'явіцца яе творчы "аналаг" - Нацыянальная тэатральная прэмія. І верыцца, што гэткім жа чынам, як цяпер "Залатая маска", у хуткім часе лепшыя беларускія спектаклі таксама змогуць годна прадстаўляць айчыннае тэатральнае мастацтва на падмостках розных краін свету.

На здымках: сцэны са спектакляў "Дзядзька Ваня" і "Тайныя запіскі тайнага саветніка".