У нашым антуражы

№ 39 (959) 25.09.2010 - 01.10.2010 г

21 верасня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага адбылася прэм’ера спектакля “Дзева і Смерць” А.Дорфмана ў пастаноўцы польскага рэжысёра Кшыштафа Занусі (перадпрэм’ерны эксклюзіўны рэпартаж з закулісся — у мінулым нумары “К”). А неўзабаве наступным крокам беларуска-польскіх тэатральных стасункаў стане прэм’ера “Пінскай шляхты” В.Дуніна-Марцінкевіча на сцэне варшаўскага тэатра “Рампа” ў рэжысуры Мікалая Пінігіна, якая адбудзецца ў польскай сталіцы 30 верасня гэтага года.

/i/content/pi/cult/288/4706/13-1.jpg

Ідэя пастаноўкі ў Польшчы самага знака/i/content/pi/cult/288/4706/13-2.jpgмітага твора Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча нарадзілася падчас мінулагодняга Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Панарама", які адкрываўся сцэнічнай версіяй "Пінскай шляхты" купалаўцаў. Акурат тады прадстаўнікі "Рампы", уражаныя і скораныя яркасцю і жывым каларытам драматургічнага матэрыялу, прапанавалі Мікалаю Пінігіну творчае супрацоўніцтва. Разам з ім на польскай сцэне працуюць мастак-пастаноўшчык Вольга Мацкевіч, кампазітар Андрэй Зубрыч. А таксама- зорка айчыннага тэатра і ўлюбёнец купалаўскай публікі акцёр Віктар Манаеў. Ён, як і дома, сыграе на польскай сцэне прыстава Кручкова.

 Варта сказаць, што польскія гледачы змогуць убачыць і купалаўскі спектакль: на сцэне "Рампы" беларускія акцёры сыграюць сваю "Пінскую шляхту" за некалькі дзён да польскай прэм'еры. У далейшых жа перспектывах - творчыя абмены паміж нашымі краінамі: купалаўцы час ад часу будуць працаваць са сваім спектаклем на варшаўскай сцэне ў польскіх дэкарацыях, рампаўцы ж - іграць польскую версію "Пінскай шляхты" ў беларускім антуражы.

Ул. інф. На здымках: сцэны са спектакля "Пінская шляхта".

Фота Аляксандра ДЗМІТРЫЕВА