КАРАВАЙ ДЛЯ ЛІДЫ

№ 39 (959) 25.09.2010 - 01.10.2010 г

24 — 26 верасня ў Лідзе сабраліся шматлікія творчыя калектывы Беларусі, каб аддаць даніну павагі хлебу, зямлі і рупліваму гаспадару на ёй...

/i/content/pi/cult/288/4679/1-2.jpg

У цэнтры падзей

 Кульмінацыяй Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла "Дажынкі" становіцца суботні дзень, калі адбываецца ўзнагароджанне пераможцаў жніва. На ўрачыстасцях гаспадары і госці заўсёды чакаюць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку.

А ўжо ў гэты чацвер, 23 верасня, як паведаміў начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама Уладзімір Самсонаў, апоўдні была завершана падрыхтоўка да Рэспубліканскага фестывалю-к/i/content/pi/cult/288/4679/2-1.jpgірмашу працаўнікоў сяла "Дажынкі2010". Зманціравалі гандлёвыя павільёны, дадалі апошнія фарбы ў афармленне фестывальных пляцовак, праверылі музычную, гукаўзмацняльную і светлавую апаратуру.

Учора ж, 24 верасня, а 9-й раніцы Ліда запрасіла на Дажынкі. Пачалі дзейнічаць гандлёвыя кропкі і карабейнікі, рамеснікі "засялілі" "Горад майстроў" талентамі, выдумкай і гасціннасцю, навучэнцы прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Гродзеншчыны разгарнулі выстаўку-продаж уласных вырабаў, прайшлі шэсцем духавыя аркестры вобласці, адкрыліся песенна-эстрадная, фальклорна-гульнёвая, гісторыка-культурная, дзіцячая эстрадная, мастацкая і спартыўная пляцоўкі.

У 15.00 адбылося ўрачыстае адкрыццё свята, а ўвечары прайшоў гала-канцэрт "Майстры мастацтваў - працаўнікам вёскі".

Адзін з удзельнікаў гала-канцэрта - ансамбль народнай музыкі "Бяседа". Вось што распавёў "К" мастацкі кіраўнік калектыву, народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны:

 - Наш рэпертуар - вельмі бл/i/content/pi/cult/288/4679/2-2.jpgізкі да сялянскай душы. Спяваем пра людзей, што спрадвек жывуць і працуюць у вёсцы, кормяць краіну і жывяць яе невычэрпнай духоўнай сілай... Таму і запрашаюць "Бяседу" ледзь не на кожныя рэспубліканскія "Дажынкі"...

 Дарэчы, фотакарэспандэнт "К" Юрый Іваноў "зафіксаваў" "Бяседу" напярэдадні яе выезду на "Дажынкі2010" у вытворчым "антуражы" сталічнага Хлебазавода № 3, што выпускае тры дзясяткі найменняў хлебнай прадукцыі. А адна з песень ансамбля так і называецца: "Хлеб ды соль". З гэтым падарункам артысты і скіраваліся ў Ліду...

Сёння ж па ўсёй Лідзе будуць доўжыцца канцэрты майстроў мастацтваў і творчых калектываў Гродзеншчыны, мастацкія выстаўкі, спартыўныя спаборніцтвы. Увечары пройдзе маладзёжная праграма "Пагуляем на Дажыначках".

На здымках: хлебныя цуды з Мінска; кампазітар Леанід Захлеўны і дырэктар сталічнага Хлебазавода № 3 Пётр Сталяроў.

 Фота Юрыя ІВАНОВА