Ёсць у майстэрні студня

№ 38 (958) 18.09.2010 - 24.09.2010 г

Адметнасць вёскі Старыя Дарогі Старадарожскага раёна — мясцовы сельскі Дом культуры. 16 гадоў таму па ініцыятыве колішняга начальніка аддзела культуры Старадарожскага райвыканкама Аляксандры Галоты ў двух пакоях новага СДК сталі абсталёўваць хату-майстэрню…

/i/content/pi/cult/287/4678/pic_62.jpgМясцовыя культработнікі сабралі рэчы сялянскага ўжытку, зрабілі печ, ложак... Ёсць тут ступа, начоўкі, куфар, калаўрот, на якім і цяпер кіраўнік гуртка па ткацтве Аляксандра Праташчык прадзе ніткі. Хатка, багата аздобленая ручнікамі, настольнікамі мясцовых майстрых.

У другім пакоі - таксама вясковы рыштунак, а яшчэ - мадэль млына і студні, колы. Усё гэта зрабіў сваімі рукамі мясцовы разьбяр Аляксандр Емяльянаў.

Заходзяць сюды школьнікі, госці вяскоўцаў, удзельнікі сельскіх ды раённых святаў і дзівяцца выдумцы і густу.

Анатоль БАРЫС

На здымку: мастацкі кіраўнік СДК Ірына Кірылка ў хатцы-майстэрні.

Фота аўтара.