Terra… art

№ 38 (958) 18.09.2010 - 24.09.2010 г

Прыкладна пяць гадоў таму Дубровенскі аддзел культуры прапанаваў мясцовым уладам пераўтварыць фае першага паверха будынка райвыканкама ў… мастацкую галерэю.

/i/content/pi/cult/287/4675/pic_58.jpgПраект быў імгненна рэалізаваны па дзвюх выключна важкіх прычынах. Першая: у рэгіёне пакуль няма гісторыка-краязнаўчага музея, таму мясцовая традыцыйная культура, досыць багатая і разнастайная, застаецца для гасцей гэткай terra incognita... Другая: ніводны райвыканкам такім мастацкім эксклюзівам пахваліцца не можа. Словам, прапанову начальніка аддзела культуры Кацярыны Лабука старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў прыняў "на ўра".

У галерэі выстаўляюцца работы педагогаў і навучэнцаў мясцовай ДШМ, народных майстроў і гурткоўцаў раённага Дома рамёстваў. Гэта жывапіс, графіка, вышыўка, ткацтва, разьба, саломкапляценне. Бывае, што ў зале прадстаўлена да сотні разнастайных твораў - і традыцыйных, і наватарскіх. Раз у два месяцы выстаўка абнаўляецца

Уваход у галерэю платны: квіток для дзяцей каштуе 200 рублёў, для дарослых - удвая больш. За месяц выстаўку наведвае больш за 200 чалавек.

На здымку: твор "Паланез Агінскага" навучэнак Дубровенскай ДШМ Нэлі Ціханавай і Ілоны Шайковай, прадстаўлены ў райвыканкамаўскай галерэі.

Фота аўтара