На справу Памяці

№ 38 (958) 18.09.2010 - 24.09.2010 г

“К” паведамляла ўжо, што ў адпаведнасці з Даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 1 красавіка бягучага года адкрыты спецыяльны дабрачынны рахунак на будаўніцтва новага Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 

Як распавядае "К" намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Вячаслаў Казачонак, у дабрачыннай акцыі "Памяць жывая ў вяках", што распачалася з ліпеня, ужо ўзялі ўдзел супрацоўнікі ААТ "Беларусбанк" Віцебска, грашовыя сродкі на ўзвядзенне новай установы ўнеслі і супрацоўнікі музея. Падключыўся да акцыі і калектыў нашай Рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва".

А 17 верасня ў музеі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Мікалай Зялянко ўручыў дырэктару музея памятны дыплом-сертыфікат з пазнакай грашовай сумы, сабранай на будаўніцтва новага музейнага будынка па лініі органаў юстыцыі сталіцы.

Гэтае мерапрыемства заклікана прыцягнуць да акцыі "Памяць жывая ў вяках" яшчэ большую колькасць удзельнікаў.

Нагадаем нумары разліковых рахункаў, на якія можна пералічыць сродкі на ўзвядзенне новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: Р/С 3642900000887 у беларускіх рублях, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472; Р/С 3642900000858 у доларах ЗША, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472; Р/С 3642900000917 у еўра, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472; Р/С 3642900000904 у расійскіх рублях, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472.

 

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"