Чым запомніцца Дзень Беларусі?

№ 38 (958) 18.09.2010 - 24.09.2010 г

Менш, чым праз месяц, на Сусветнай выстаўцы “ЭКСПА-2010” у Шанхаі адбудзецца Нацыянальны дзень Рэспублікі Беларусь.

11 кастрычніка вялікая аўдыторыя пабачыць гала-канцэрт з удзелам вядомых айчынных выканаўцаў. А пакуль што ў Нацыянальным павільёне радуе гледачоў Заслужаны аматарскі ансамбль песні і танца "Медуніца" з Магілёва.
У межах Нацыянальнага дня Беларусі на "ЭКСПА-2010" выступяць "Песняры", "Харошкі" і юныя артысты з Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна. Як паведамілі карэспандэнту "К" у Цэнтры, да паездкі ў Шанхай рыхтуюцца Ксенія Сітнік і Андрэй Кунец з мастацкім кіраўніком Святланай Стацэнка.