Плануецца візіт у Кітай

№ 38 (958) 18.09.2010 - 24.09.2010 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка плануе ў кастрычніку наведаць КНР. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.

 

У час маючага адбыцца візіту, як чакаецца, беларускі Лідар прыме ўдзел у Дні Беларусі на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА2010" у Шанхаі, а таксама сустрэнецца са Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтаа. Гэта і іншыя пытанні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва былі ў цэнтры ўвагі 14 верасня на сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з намеснікам Старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Цзян Шушэнам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паміж Беларуссю і Кітаем склаліся не проста дружалюбныя адносіны, а адносіны стратэгічнага партнёрства.

"Я ўжо не адзін раз гаварыў, што нашы пункты гледжання з Кітайскай Народнай Рэспублікай поўнасцю супадаюць па ўсім міжнародным парадку дня", - сказаў ён.

"Я ніколі не ўтойваў і не ўтойваю той факт, што Кітайская Народная Рэспубліка можа разлічваць на Беларусь тут, у цэнтры Еўропы, па ўсіх напрамках, - падкрэсліў беларускі Лідар. - Думаю, што гэта будзе галоўнай тэмай нашых перагавораў у кастрычніку ў час майго візіту ў Кітай".