Уладзімір Самсонаў, начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама:
- На маю думку, 19 снежня - вельмі ўдалая дата для правядзення выбараў. Пярэдадзень Новага года - гэта сімвалічна! З гэтым святам людзі звязваюць свае лепшыя мары і памкненні. Сёння кожны з нас упэўнены, што заўтра ў нас будзе святло і цяпло, што ніхто не застанецца без сацыяльнай абароны. І мы адзначаем: з кожным днём наша жыццё паляпшаецца. Нашай дзяржаве ўдаецца захоўваць стабільнасць развіцця - нават у тых варунках, калі іншыя краіны сутыкаюцца з сур'ёзнымі праблемамі. І гэта сведчыць: мы абралі верны шлях.
■ ■ ■
Ірына Тур, дырэктар Лідскага РДК:
- Я абавязкова пайду на выбары, гэта мая асабістая грамадзянская пазіцыя. Вядома, я не магу не адзначыць тыя працэсы няспыннага развіцця, якія адбываюцца ў нашай дзяржаве, тую ролю, якую яе кіраўніцтва надае культуры. Мой сын студэнт, і я бачу, што ён мае рэальныя жыццёвыя перспектывы, бо дзверы ў нас для ўсіх адчыненыя. Як дэпутат райсавета, я ведаю тыя праблемы, якія існуюць, але ж яны вырашаюцца! Калі коратка, вось тыя фактары, якія фарміруюць маю пазіцыю выбаршчыцы.
■ ■ ■
Аляксандра Піскуновіч, удзельніца ансамбля "Лідчанка":
- На выбарах я адназначна падтрымаю той курс, які праводзіцца ў краіне. Аднаўляецца сельская гаспадарка, і я не магу нарадавацца, калі бачу, што сёння адбываецца ў нас на вёсцы.
■ ■ ■
Надзея Малец, бібліятэкар Гарадской дзіцячай бібліятэкі:
- Я заўсёды бяру ўдзел ва ўсіх выбарчых кампаніях: лічу, што іх ігнараваць папросту безадказна з грамадзянскага пункту гледжання. Магу адназначна сказаць, што я прагаласую за стабільнасць.
■ ■ ■
Аксана Паўлава, канцэртмайстар Лідскай школы мастацтваў:
- Буду ўдзельнічаць у выбарах, бо гэта грамадзянскі абавязак кожнага. Мае галоўныя прыярытэты - стабільнасць, парадак, дабрабыт.