Слова аб “...крылах”. Траекторыя палёту

№ 38 (958) 18.09.2010 - 24.09.2010 г

Да праекта “Зямля пад белымі крыламі”, што распачаўся з аднайменнай выстаўкі сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, імкліва далучаюцца іншыя рэгіёны.

/i/content/pi/cult/287/4647/pic_6.jpgАле не змяншаецца і колькасць наведвальнікаў у Нацыянальным мастацкім. Па словах загадчыка аддзела сучаснага выяўленчага мастацтва музея Валянціны Вайцахоўскай, за той час, як адкрылася выстаўка, у кнізе водгукаў з'явілася нямала ўдзячных запісаў. Відавочна, дзякуючы добрай рэкламе, што размешчана на вуліцах сталіцы і ў метрапалітэне, прыходзяць на выстаўку не толькі нашы суайчыннікі, але і замежныя госці музея, чые ўражанні таксама выключна пазітыўныя.

Брэсцкія аматары мастацтва пабачылі творчасць гродзенскіх мастакоў, а гродненскія - брэсцкіх. Такі абмен у межах праекта прыйшоўся даспадобы і простым наведвальнікам, і прафесіяналам, якія могуць пазнаёміцца з работамі іх калег.

Куратар экспазіцыі ў Гродзенскай выставачнай зале, мастак Міхаіл Канькоў кажа: "Зрэз мастацкай культуры Брэстчыны паказалі 15 творцаў, усе яны з'яўляюцца членамі Беларускага саюза мастакоў. Гэта і заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Мікалай Кузьміч, які ўзнавіў Крыж Еўфрасінні Полацкай, - ён прадставіў свае эмалі, і вядомы графік Леў Алімаў, работы якога ўпрыгожваюць больш за сотню галерэй, а з маладога пакалення можна прыгадаць мастачку Аксану Гайдуковіч. Выстаўка атрымалася цэльная, яна дэманструе ўсё, чым мы багатыя.

Варта адзначыць, што і экспазіцыя гродзенцаў у выст/i/content/pi/cult/287/4647/pic_7.jpgавачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра выклікае ў наведвальнікаў захапленне: ад малога да вялікага - яны адгукаюцца пра творы толькі пазітыўна".

Рэспубліканская выстаўка сучаснага мастацтва з фондаў НММ завітала ў Слуцк, і яго жыхары сустрэнуцца з лепшымі працамі айчынных творцаў, створанымі за апошняе дзесяцігоддзе. З Міншчыны экспазіцыя накіруецца ў Гомель.

Зрэшты, у горадзе над Сожам ужо ўрачыста адкрылася яшчэ адна выстаўка у межах праекта "Зямля пад белымі крыламі". Галоўны захавальнік фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Таццяна Шода адзначыла, што ў ёй прынялі ўдзел як члены Беларускага саюза мастакоў, так і тыя, хто толькі рыхтуецца ў яго ўступіць.

"Вельмі сімвалічна, - кажа яна, - што такая маштабная выстаўка дэманструецца побач з жывапісам творцы, які быў удзельнікам Першай рэспубліканскай экспазіцыі ў 1925 годзе, - Юдэля Пэна. Работы некаторых таленавітых гамяльчан, класічны рэалізм ці абстракцыянізм, спадзяюся, праз сотню гадоў будуць успамінаць на Беларусі з гэткай жа павагай. Многія з іх сталі сапраўднымі летапісцамі нашага краю: Віктар Казачэнка і Барыс Звінагродскі ў пасляваенныя часы, Роберт Ландарскі, Мікалай Казакевіч, якія прадставілі карціны, створаныя ў апошні час... Цікавы батык, скульптура з бронзы, гліны, алюмінію, а таксама кераміка - вось тое, чым уражваем гледача..."

/i/content/pi/cult/287/4647/pic_8.jpg

 

Дададзім, што на адкрыцці выстаўкі прысутнічалі першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі, старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон.

У сталічнай мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" праект "Зямля пад белымі крыламі" быў прадстаўлены крыху незвычайна. Навуковы супрацоўнік установы Юлія Сушчынская заўважыла, што зала напоўнена дзівоснай цеплынёй. Такія эмоцыі выклікаюць габелены Марыі Барысенка - стыпендыяткі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Яе выстаўка "Джаз", што адкрылася ўчора, - спроба пластычна перадаць у тканіне эмоцыі, адгукнуцца на музыку. Мастачка выкарыстоўвае аўтарскую тэхніку, стварае палотны з элементамі тканіны, пражы, футра.