Палеская хроніка з працягам

№ 37 (957) 11.09.2010 - 17.09.2010 г

Эстафету Дня беларускага пісьменства Хойнікі перадалі Ганцавічам

/i/content/pi/cult/286/4639/12-1.jpg

Відаць, нездарма перадачу эстафеты Дня беларускага пісьменства ад сёлетняй яго сталіцы да наступнай хочацца параўнаць са шматтомнай бібліятэкай, чый кнігазбор штогод папаўняецца новым фаліянтам. "Радкамі кірыліцы прыгожай", магутным купалаўскім акордам "Кургана", што прагучаў на мележаўскай Хойніччыне, запалены чарговы светач Слова і Духоўнасці. Сёлета яго перанялі Ганцавічы. "Палеская хроніка" працягваецца...

Свята ў Хойніках для іх жыхароў, падаецца, не абмежавалася двума вераснёўскімі днямі. Сам плён працы палешукоў сведчыць за сябе: свята чакалі, да яго рыхтаваліся. Ім жылі.

Пра значнасць і значэнне свята для раёна, вобласці і ўсёй краіны з галоўнай сцэны ўрачыстасцей прагучалі словы прывітання ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, зачытаныя старшынёй Рэспубліканкага аргкамітэта па правядзенні Дня беларускага пісьменства віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Патупчыкам. У сваіх выступленнях пра гэта казалі старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, старшыня Хойніцкага райвыканкама Аляксандр Бічан, епіскап Тураўскі і Мазырскі Стэфан... На трыбуне прысутнічалі таксама міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, прадстаўнікі органаў улады, дыпламатычнага корпусу, літаратары, журналісты, ветэраны...

Нямала на Дні белару/i/content/pi/cult/286/4639/12-3.jpgскага пісьменства адбылося і тых мерапрыемстваў, якія інакш, як падзея, і не назавеш. Гаворка пра адкрыццё Дома абрадаў, скульптурнай кампазіцыі "Па старонках твораў Івана Мележа" і сядзібнага дома, пра ўганараванне пераможцаў пяцідзясятага па ліку Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", а таксама конкурсу "Лепшы твор", прэм'еру адноўленай рок-оперы "Курган"...

Прыемная заўсёды сустрэча пісьменнікаў, журналістаў са сваімі чытачамі: яны адбыліся ў Летнім амфітэатры, літаратурнай ратондзе і ў гарадку прэсы ды кнігавыдаўцоў. Так, не пад спешны шоргат старонак адбыўся сёлетні Дзень беларускага пісьменства, а пад акампанемент іх удумлівага дыялога з чытачом. Сваім і надзейным.

 Фота Андрэя СПРЫНЧАНА

 

Аўтар: Сяргей ТРАФІЛАЎ
галоўны рэдактар газеты "Культура" у 2012 - 2017 гадах