Новыя твары

№ 37 (957) 11.09.2010 - 17.09.2010 г

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбылося прадстаўленне трупе новага кіраўніцтва.

 

Галоўным балетмайстрам прызначаны народны артыст Беларусі, прафесар кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Уладзімір Іваноў.

"Яго жыццёвы вопыт на тэатральнай сцэне, у тым ліку і супрацоўніцтва з нашым тэатрам, пераацаніць немагчыма. За плячыма ж у майстра - 21 год плённай працы ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, " - адзначыў дырэктар БДАМТ Аляксандр Пятровіч.

На пасаду памочніка галоўнага балетмайстра прызначаны Уладзіслаў Казінец, а новым хормайстрам стаў Кірыла Ліпаеў.