Асноўную частку экспазіцыі, якая прадоўжыцца да 30 верасня, складаюць выданні- пераможцы і лаўрэаты Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі- 2010".
Нагадаем, лепшыя кнігі для ўдзелу ў конкурсе прадставілі 44 выдавецтвы і выдавецкія арганізацыі. Больш за 250 выданняў павышанай якасці ацэньваліся прафесійным журы па 24 намінацыях, у выніку былі вызначаны пераможцы ў 12 тэматычных, 6 спецыяльных і 3 персанальных намінацыях.
Ганаровае месца на выстаўцы займае ўладальнік Гран-пры Нацыянальнага конкурсу - кніга выдавецтва "Мастацкая літаратура" "Ніколі не забудзем". Прадстаўлены і ўладальнікі "Малога залатога фаліянта"- кнігі "На далонях вечнасці", "Прарок", "Выяўленчае мастацтва. 1 клас. Альбом выданняў", "Купалінка" і многія іншыя.
Пачэснае месца ў экспазіцыі займаюць беларускія выданні - дыпламанты VІІ Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" дзяржаўудзельніц СНД, які прайшоў у Маскве.
Дар'я ДАНІЛЕВІЧ