Дзе быў мінскі пасад?

№ 37 (957) 11.09.2010 - 17.09.2010 г

Новыя артэфакты Старога горада

/i/content/pi/cult/286/4631/14-4.jpg

Праз колькі гадоў цэнтральная частка беларускай сталіцы папоўніцца яшчэ адным унікальным аб'ектам - музейным комплексам, які дазволіць убачыць старажытны Мінск. Сёння гісторыкамі працягваюцца даследаванні знойдзеных пад час археалагічных раскопак апошніх гадоў артэфактаў, большасць з якіх зойме сваё пачэснае месца ў будучай экспазіцыі.

Як адзначыў загадчык аддзела сярэдневяковай археалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Мядзведзеў, штогод у цэнтры Мінска вядуцца раскопкі на плошчы прыкладна 500 квадратных метраў.

Па словах спецыяліста, у 50-я гады мінулага стагоддзя на месцы колішняга замчышча быў зняты 5-метровы слой зямлі, у выніку чаго быў знішчаны пласт культурнага слоя ХІІІ-ХІХ стст., а ў гісторыкаў узнікла меркаванне, што Мінскае замчышча пабудавалі на досыць непрыдатным/i/content/pi/cult/286/4631/14-6.jpg, нізкім месцы. Памылковасць такіх версій засведчылі сучасныя археалагічныя даследаванні. У тым ліку леташнія раскопкі на Нямізе падмуркаў храма, дата ўзвядзення якога яшчэ дакладна не вызначана.

На думку вучоных, найбольш верагодны час узнікнення яго - гэта канец ХІ - пачатак ХІІ стст. Ужо вызначана, што царква пабудавана ў адметнай тэхніцы і істотна адрозніваецца ад большасці тагачасных аналагаў. У прыватнасці, сцены яе былі зроблены не з плінфы, а з каменю. Да таго ж, у стылістыцы старажытнага храма адчуваўся ўплыў раманскай школы.

А непадалёк археолагі знайшлі майстэрню для патрэбаў будаўніцтва храма. Там збіраўся колаты камень для сцен, а таксама апрацоўваўся вапняк. У бліжэйшы час плануецца цалкам ускрыць старажытны храм, а паверх яго пабудаваць вялікі дах, дзякуючы якому раскопкі на Нямізе можна будзе праводзіць незалежна ад надвор'я.

 Па словах Ал/i/content/pi/cult/286/4631/14-5.jpgяксандра Мядзведзева, з-за таго, што замчышча мела найперш абарончае значэнне, знаходак выявілася не вельмі многа. Тым не менш, дзякуючы асобным артэфактам з'явілася меркаванне: непадалёк ад храма размяшчаўся палац князя, а таксама яго стайня, пра што сведчаць знаходкі рыштунку коннікаў.

Доўгі час было невядома, дзе ў старажытным Мінску быў пасад, прылеглая неўмацаваная тэрыторыя, на якой жылі купцы. І толькі па выніках апошніх раскопак удалося выявіць вуліцу ХІІ ст., агароджу тагачасных будынкаў, а таксама рэшткі падмуркаў печаў. Цяпер можна з упэўненасцю казаць, што калі паўднёварускія князі на чале/i/content/pi/cult/286/4631/14-7.jpg з Уладзімірам Манамахам імкнуліся захапіць горад, іх войскі размяшчаліся якраз непадалёк ад уязных варот у замчышча, на пасадзе, у раёне сучаснай плошчы Свабоды. Невыпадкова на гэтым месцы выявілася даволі шмат старажытнай зброі. Была знойдзена і вялікая колькасць разнастайных свінцовых пломб, старадаўніх акцызных знакаў, якія сведчаць пра пільны кантроль за гандлем. Яшчэ адной незвычайнай і досыць нечаканай знаходкай стаў "ноў-хаў" ХІІ ст., аналаг сучаснай каналізацыі - драўляная прылада, што збірала лішкі вады.

  На здымках: сёлетнія раскопкі ў Верхнім горадзе; знаходкі гэтага года.

 

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"