“Белая вежа”: не толькі Брэст

№ 37 (957) 11.09.2010 - 17.09.2010 г

Сёння, 11 верасня, у Брэсце распачынаецца ХV Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” — старэйшы ў нашай краіне форум сцэнічнага мастацтва.

/i/content/pi/cult/286/4628/7-2.jpg

Яго арганізатарамі традыцыйна з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы і Беларускі саюз тэатральных дзеячаў. Сёлетняя "Белая вежа", прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Антона Чэхава, збярэ на сваіх пляцоўках 37 тэатральных калектываў з 21 краіны свету.

Адкрываецца фестываль спектаклем "Вяселле" А.Чэхава Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. А падчас закрыцця, 18 верасня, гледачам будзе прадстаўлена прэм'ера камічнай оперы па матывах чэхаўскага ж "Мядзведзя" з удзелам салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета сумесна з сімфанічным аркестрам Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (дырыжор А.Сасноўскі).

Поруч з традыцыйнымі фестывальнымі пляцоўкамі сёлета мяркуецца "асвоіць" Парк культуры і адпачынку імя 1 Мая, дзе адбудзецца паказ чэхаўскай "Чайкі" Рэ/i/content/pi/cult/286/4628/7-1.jpgспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Акрамя таго, "Белая вежа" актыўна выйдзе за межы горада. Фестывальныя спектаклі будуць прадстаўленыя ў шэрагу гарадоў вобласці: "Птушка Фенікс" Закарпацкага дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра (Мукачава, Украіна) - у Пінску, "Да апошняга мужчыны" Гарадскога драматычнага тэатра (Ніжнявартаўск, Расія) - у Пружанах, "Дарога ў індыйскую культуру" Арт-групы АКІЯН (Курукшэтра, Індыя) - у Кобрыне і Баранавічах, "Мара пра Дон Кіхота" Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (Брэст, Беларусь) - у Камянцы і Маларыце.

Насычаны падзеямі фестывальны тыдзень, безумоўна, дасць падставы і глебу для грунтоўных тэатразнаўчых разважанняў. Але ўжо зараз можна з упэўненасцю сказаць, што і сёлетняя праграма прадстаўнічага форуму не будзе пазбаўлена галоўнага: цёплага і шчырага творчага паразумення паміж тэатраламі і іх палкімі прыхільнікамігледачамі.

На здымку: сцэна са спектакля "Вяселле".

Фота Юрыя ІВАНОВА