Віртуозныя гастролі

№ 37 (957) 11.09.2010 - 17.09.2010 г

Грамадска-культурная акцыя “Беларусь — гэта мы!” працягвае творчы ваяж па краіне. У сярэдзіне верасня творцаў прымалі залы Старых Дарог і Оршы.

 

10 верасня ў гарадскім Палацы культуры Старых Дарог адбыўся канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры".

- Старадарожцы вельмі любяць гэты бліскучы калектыў, - распавяла намеснік дырэктара ГПК Святлана Камозіна. - Знакамітыя выканаўцы прыязджаюць да нас не так часта, таму кожны іх канцэрт для публікі становіцца вялікай падзеяй.

Потым удзельнікаў першага этапу акцыі "Майстры мастацтваў - землякам" будзе вітаць Орша. Сюды 15 верасня адпраўляецца адзіны ў свеце актэт балалаечнікаў "Віцебскія віртуозы", які называюць візітоўкай горада на Заходняй Дзвіне. У гэтым унікальным калектыве сабраны ўсе разнавіднасці балалаек: ад самай малой - пікала - да самай вялікай - кантрабаса.