Паважаныя сябры!

№ 37 (957) 11.09.2010 - 17.09.2010 г

Прыміце віншаванні з Днём бібліятэк! Гэтае свята па праве з’яўляецца падзеяй для ўсіх, хто любіць кнігу,— яе стваральнікаў, захавальнікаў і чытачоў.

/i/content/pi/cult/286/4620/3-3.jpg

 

Яно ўвасабляе высокую місію бібліятэкі, работнікі якой дапамагаюць людзям авалодаць і карыстацца ведамі - галоўнай скарбніцай чалавецтва.

З нагоды свята дазвольце выказаць усім, хто мае да яго дачыненне, словы ўдзячнасці за значны ўклад у культурнае і сацыяльнае развіццё нашай краіны, за сапраўдную адданасць прафесіі. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, шматлікіх чытачоў, творчых поспехаў і дасягненняў.

Старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля Аўдзеева