ТВОРЧАЯ ПЯЧАТКА МІНСКА

№ 37 (957) 11.09.2010 - 17.09.2010 г

У гэтым нумары мы распавядаем пра творчыя здзяйсненні і праекты беларускай сталіцы, якая святкуе свой 943-ці Дзень нараджэння.

/i/content/pi/cult/286/4616/3-2.jpg

Гэтыя словы сёння гучаць на кожнай са шматлікіх святочных пляцовак у беларускай сталіцы. Яны стануць таксама і ўзнёслым лейтматывам урачыстасцей у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дзе сёння ўвечары назавуць імёны уганараваных традыцыйнай прэміяй "Мінчанін года".

У сферы культуры і мастацтва традыцыйную ўзнагароду атрымае заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву фальклорнага ансамбля "Дударыкі" Дзмітрый Ровенскі.

 - Сёлетняя ўзнагарода належыць не толькі мне, - гаворыць творца,- але "Дударыкам". Значыць, будзем старацца яшчэ больш... Цяпер пры калектыве грае сорак дудароў, ёсць ансамблі цымбал, скрыпак, акарын, валынак, бубнаў... За лета я зрабіў пяць барабанаў, выкарыстоўваем спаўна і іх... Карацей, нас варта паслухаць...

Ансамбль "Дударыкі" пад час Дня горада будзе выступаць на сцэнічных пляцоўках роднага Заводскага раёна.

Што да свята ў агульнагарадскім маштабе, дык, па словах выконваючай абавязкі начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіны Рудзікавай, такога яркага і маштабнага шоу жыхары і госці сталіцы яшчэ не бачылі.

Асноўную частку ў праграме двух дзён - 11 і 12 верасня - зоймуць мерапрыемствы, якія ўжо сталі традыцыйнымі элементамі святкавання: урачыстае адкрыццё аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, выступленне Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга...

Але арганізатары парадуюць у гэтым годз/i/content/pi/cult/286/4616/3-1.jpgе і новымі цікавымі вынаходкамі. Як зазначылі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама, цэнтрам святкавання для аматараў мастацтваў стане пляцоўка ля Гарадской ратушы. Тут будзе зладжаны "Восеньскі вернісаж", удзел у якім прымуць знаныя мастакі і студэнты мастацкіх навучальных устаноў. Прывітаюць там сталічнага гледача і мінскія артысты: урыўкі са спектакляў, прэзентацыі і творчыя замалёўкі прадставяць лепшыя сталічныя тэатры.

 Падрыхтаваў падарунак аматарам музыкі Палац Рэспублікі: на яго сцэне выступіць знакаміты Лонданскі філарманічны аркестр.

 Кульмінацыяй жа свята, па традыцыі, стане феерверк ля стэлы "Мінск - горадгерой" а 22-й гадзіне. Колькасць залпаў пакуль невядомая, але арганізатары абяцаюць, што шоу (прычым - у суправаджэнні сімфанічнага аркестра) павінна стаць прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў свята.