У намінацыі "Проза" дыплом І ступені і статуэтку "Залаты Купідон" атрымае Аляксандр Сакалоў - за кнігу "Палёт над зямлёй", а ў намінацыі "Паэзія" - Рыгор Сакалоўскі за кнігу "Афганскае рэха". Лепшым дзіцячым выданнем 2009 года прызнаны "Сонечны кошык" Мікалая Чарняўскага, а лепшым літаратуразнаўчы - "Сто асоб беларускай гісторыі" Анатоля Мяснікова.
У намінацыі "Публіцыстыка" перамогу атрымаў Васіль Шырко (кнігі "Его хлебов держава" і "Шуми мой лес, шуми..."), а лепшым сатырыкам і гумарыстам журы конкурсу прызнала Міхаіла Сліву (Кавалёва) за кнігу "Віртуальнае каханне". Ірына Масляніцына з п'есай "Крыж Еўфрасінні Полацкай" перамагла ў намінацыі "Драматургія", а ў намінацыі "Песенны жанр" дыплом І ступені і статуэтка "Залаты Купідон" будуць уручаны Людміле Кебіч за цыкл песень "Словы прызнання".
Ю.Ч.