Нязгаснай лампады цяпло

№ 36 (956) 04.09.2010 - 10.09.2010 г

Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Дабрадатным агнём ад Труны Гасподняй ладзіцца семнаццаты раз.

 

У сераду, а сёмай раніцы, члены экспедыцыі, сярод якіх- пісьменнікі, журналісты, педагогі, навукоўцы, сабраліся ў сталічным Свята-Духавым кафедральным саборы. Быў праведзены малебен аб вандроўніках. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт звярнуўся да прысутных са словам на дарогу. Ён зазначыў, што высокая значнасць гэтай экспедыцыі пацверджана гісторыяй, бо сляды навукова-аветніцкага паломніцтва надоўга застаюцца ў сэрцах і розумах людзей.

Прывітальны адрас удзельнікам XVII Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі зачытаў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка. Ён выказаў упэўненасць, што мерапрыемства стане важкім укладам у захаванне і памнажэнне духоўных і маральных каштоўнасцей беларускага народа...

Лампада з Дабрадатным агнём ад Труны Гасподняй будзе пранесена па гарадах і вёсках Міншчыны, Брэстчыны і Гомельшчыны.