Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства

№ 36 (956) 04.09.2010 - 10.09.2010 г

Паважаныя сябры! Дзень беларускага пісьменства -- традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання і развіцця багатай культурнай спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

/i/content/pi/cult/285/4595/pic_25.jpgЛітаратура, мастацтва былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму і высокіх маральных якасцей грамадзян. Беларусь -- радзіма многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню.

 

У нашай краіне клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Мы актыўна падтрымліваем развіццё нацыянальнага кнігавыдання і друку, ствараем усе ўмовы для праяўлення і росквіту сапраўдных талентаў.

 

Сёлетнія святочныя мерапрыемствы праводзяцца ў горадзе Хойнікі, на гасціннай, прыгожай і непаўторнай палескай зямлі, якую  ў сваіх творах уславіў выдатны беларускіх пісьменнік Іван Мележ, дзе жывуць і плённа працуюць шчырыя і руплівыя людзі.

 

Сардэчна віншую вас са святам,  жадаю моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення і аптымізму.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА